Главная         Новости         О нас         Контакты

Машыне Алеся Таўстыкі парэзалі колы

20.02.2010 г.

Сёньня ўначы парэзалі ўсе колы машыны актывіста прадпрымальніцкага руху "За свабоднае развіццё прадпрымальніцтва" Алеся Таўстыкі.

Машына стаяла ў двары пад вокнамі сярод дзясятка іншых аўтамабіляў, але зламысьнікі пашкодзілі толькі адну, Алесеву.

Таўстыка: «Хутчэй за ўсё, гэта можна зьвязаць з пачаткам актыўнай дзейнасьці: удзелам у рэгістрацыі ініцыятыўнай групы, удзелам у мясцовых выбарах. Сёньня я зьбіраўся сустракацца з тэлебачаньнем „Белсат“, даваць інфармацыю наконт прадпрымальніцкіх пытаньняў.

У панядзелак плянаваў ісьці ў міністэрства адукацыі па пытаньні беларускай мовы і літаратуры — мне забаранілі правесьці сустрэчу зь беларускімі паэтамі і пісьменьнікамі ў Мядзельскім раёне. За такую актыўную дзейнасьць, я лічу, мне гэткае паскудзтва і ўчынілі.»

Падобная гісторыя адбываецца з Алесем Таўстыкам не ўпершыню:

«Як пачынаюцца выбары, мне то фарбай машыну заліюць, то апоны праколюць».

Прадпрымальнік зьвярнуўся ў міліцыю, але прыгадаў, што ранейшыя звароты — і наконт шкоды аўтамабілю, і наконт пагрозаў праз SMS — выніку не далі.

Радыё Свабода

 

Добавить комментарий

Защитный код
Обновить

plakat.jpg
b12_gif.gif 










Информационные партнеры
Подписаться на новости



Популярные запросы

навигатор: